Улады Францыі працягваюць надзвычайнае становішча на 3 месяцы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeFVDQ0xxU29MTTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Высокі ўзровень пагрозы Францыі. Улады краіны заклікаюць грамадзянаў быць гатовымі да новых тэрарыстычных атакаў, у тым ліку з выкарыстаннем хімічнае зброі.Словы пра зброю масавага паражэння прагучалі падчас выступу прэм’ер-міністра Францыі перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі. Мануэл Вальс папрасіў іх падтрымаць прапановы працягнуць надзвычайны стан ды прапанаваў заканадаўча аформіць блакаванне інтэрнэт-старонак і сацыяльных медыяў у выпадку патрэбы, каб тэрарысты не змаглі ўжываць іх дзеля каардынацыі атакаў.

«Метады працы, характар удараў, тое, як тэрарысты забіваюць – пастаянна развіваюцца. Змрочная фантазія замоўнікаў не мае межаў. Аўтаматы, адразанне галоваў, чалавечыя бомбы, нажы ці ўсё гэта адразу, здзейсненае асобамі, ці, як у гэтым выпадку, падрыхтаванымі камандас, добра арганізаваныя. Сёння мы не можам выключаць нічога, і я кажу з неабходнаю асцярожнасцю, але мы ведаем, мы трымаем у памяці, што можа быць рызыка ўжывання хімічнай і біялагічнай зброі», – заўважае прэм’ер-міністр Францыі Мануэл Вальс.

Паводле французскіх спецслужбаў, 250 мусульманскіх экстрэмістаў нядаўна вярнуліся ў Францыю з Сірыі ды Іраку. Вальс заявіў, што за падобнымі джыхадыстамі патрэбны жорсткі кантроль, а за маладымі мусульманамі радыкальных поглядаў будзе сачыць адмысловая служба.Таксама прэм’ер паведаміў, што паліцыя апазнала Абдэльхаміда Абаауда сярод тэрарыстаў, забітых у парыжскім раёне Сэн Дэні.

«Дзякуючы выдатнай аперацыі, якую правёў учора следчы спецаддзел, генпракурор Францыі толькі што пацвердзіў, што Абаауда, арганізатара або суарганізатара тэракту, знайшлі сярод забітых», – працягвае Мануэл Вальс.

Грамадзянін Бельгіі Абдэльхамід Абаауд, сын эмігрантаў з Марока, вырас у Сінт-Янс-Моленбээк, раёне Бруселю, дзе радыкальная ідэалогія салафітаў шырока распаўсюджаная сярод маладых мусульманаў. 2 гады таму ён разам з няпоўнагадовым братам паехаў у Сірыю, дзе далучыўся да тэрарыстаў з так званай Ісламскай Дзяржавы. Праз год пасля вяртання Абаауд арганізаваў тэракт у Парыжы, падчас якога загінула 129 чалавек.