Улады адбіраюць дзяцей. Як змагацца за сям'ю?


У Лідскім раёне самотная маці апекавалася дачкой-інвалідам і выхоўвала двух няпоўнагадовых сыноў. Жанчына разам з дзецьмі жыла ў вясковай хатцы, якую ім пакінула бабуля, пакуль сям’я не знойдзе іншага жытла. Аднак у органах апекі палічылі, што дзеці жывуць у неадпаведных умовах, і забралі іх у прытулак.З лета, жанчына даведзеная да адчаю штодня ездзіць у Ліду, каб адведаць сваіх дзяцей. Аднавяскоўцы не разумеюць гэткіх паводзінаў чыноўнікаў і гатовыя талакою давесці да ладу жыллё, якое самастойна знайшлі для сям’і.Пакуль жа ад нашай гераіні засталіся толькі сумныя вочы, а чыноўнікі ўвесь час пагражаюць, што наагул пазбавяць яе бацькоўскіх правоў.Іншая гісторыя пра мянчука, які не змог у судзе адстаяць права прымаць удзел у выхаванні сына. Былая жонка настаяла на тым, каб бацька мог бачыцца з сынам не больш за паўтары гадзіны на тыдзень.