Улада замоўчвае ўсе факты, якія могуць яе дыскрэдытаваць


Сяргей Ясюкевіч – чарговы жаўнер, якога знайшлі ў пятлі. Хлопец правісеў ў пятлі два дні, знойдзе пад Горадняй у лесе. Паводле вайскоўцаў, ён нібыта павесіўся з асабістых прычынаў. Гэтак жа было і са смерцю, якая адбылася некалькі дзён да гэтага на Слонімшчыне.

Ці абароненыя абаронцы айчыны, разважаем з Андрэем Бандарэнкам.

«На фоне будучых выбараў улады намагаюцца выглядаць больш пазітыўна. Таму ўсе факты, якія могуць іх дыскрэдытаваць, замоўчваюцца. Асабліва гэта бачна на справе Коржыча».

На думку праваабаронцы, праўду ў гэтых выпадках будзе цяжка знайсці.

«Толькі апублічванне і пацверджанне выпадкаў жорсткага абыходжання давяло на нейкіх зменаў».

Стрыечны брат Ігар Дрозд, кажа што нічога дрэннага ў жыцці Сяргея не адбывалася і цяжка паверыць у яго самазабойства.

«Ён збіраўся ехаць у Маскву, яму заставалася ўсяго два месяцы адслужыць. Хто б так зрабіў? Мне гаварылі пра невядомыя левыя рахункі, на якія ён прасіў пераслаць грошы. Ён гаварыў, што на цыгарэты. Але ў яго была свая картка. Навошта так рабіць?»

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»