Улада можа быць уключана ў вербоўку наймітаў на Данбасе


– І пагражаць ім за тое, што яны абаранялі тэрытарыальную цэласнасць Украіны, гэта неадэкватна і незразумела. Яны ня маюць ні грашовай ні сацыяльнай дапамогі.

– Добраахвотнікі ваююць на Данбасе не з-за меркантыльнасці. На жаль, адзінае, што яны могуць зарабіць сабе там – гэта драўляны крыж на могілках, не дай Божа. І гэтыя людзі будуць першымі бараніць Беларусь, калі будзе патрэба. Яны не збіраюцца нікога звяргаць.– Затрыманне добраахвотніка на вакзале ў Менску, сігнал для астатніх, што іх чакае тое ж самае. Улады не будуць судзіць тых, хто ваюе на баку ДНР і ЛНР.

– Не выключана, што гэтая актыўнасць з боку ўладаў – запланаваная акцыя, у тым ліку з падачы Расеі.

– Людзі, якія ваююць за Украіну, ведаюць, што на радзіме іх чакаюць толькі праблемы, але і ва Украіне нічога добрага іх не чакае.– Тых, хто ваюе за ДНР і ЛНР, трымае міфічная ідэалогія Крамля. Але ёсць людзі, якія расчароўваюцца. Я ведаю некалькі хлапцоў, якія ўсё кінулі. Але я не чуў, каб яны пераходзілі на іншы бок, бо я не ўпэўнены, што ім будуць там радыя.– Я чуў, што вярбуюць наймітаў уключна з Міністэрствам абароны, так званы прэзідэнцкі полк, дзе ледзь не адкрыта вербавалі год таму. Я не ведаю наколькі гэта дакладная інфармацыя, але не здзіўлюся. Можа ім патрэбныя людзі, якія атрымаюць пэўны досвед з гэтага канфлікту і будуць пазней супрацьдзейнічаць беларускім добраахвотнікам, якіх яны так баяцца і якімі так пужаюць.ДР, belsat.eu