Украінскі дэпутат: «11 гадоў таму я сядзеў на Акрэсціна»


«Я буду размаўляць з кіраўніком МЗС Украіны адносна гэтай сітуацыі. Я лічу, што мусіць паўстаць нота пратэсту ў звязку з гэтай сітуацыяй. 11 гадоў таму, калі я яшчэ не быў дэпутатам і браў удзел у «Чарнобыльскім шляху» разам з «Маладым фронтам», то трапіў на Акрэсціна. Я нічога не парушаў, але быў вымушаны адсядзець, а пасля быў дэпартаваны на 5 гадоў. З таго часу я не памяняў свае перакананні», – заявіў украінскі палітык у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Глядзіце таксама >>> «Чарнобыльскі шлях–2016». Жывая трансляцыя на belsat.euНагадаем, што нядаўна Ігар Гузь публічна падтрымаў беларускіх байцоў, якія абаранялі Украіну падчас вайны з Расеяй. Цяпер некаторыя з іх пераследуюцца на радзіме, у памяшканнях іх родных праводзяцца ператрусы, а ва Украіне стаіць пытанне пра экстрадыцыю добраахвотнікаў у Беларусь. Менавіта таму Ігар Гузь у сценах Вярхоўнай Рады выступіў з ініцыятывай увесці мараторый на выдачу беларускіх байцоў уладам Беларусі.Нягледзячы на забарону на ўезд, народны дэпутат працягне прасоўваць у Вярхоўнай Радзе ініцыятыву мараторыю на экстрадыцыю добраахвотнікаў.Больш у відэаматэрыяле!