Украінская Праваслаўная Царква. Раскол ці вяртанне справядлівасці?


Канстанцінопальскі Патрыярхат, нягледзячы на гучныя пратэсты з Масквы, усё ж запусціў працэс надання аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царкве Кіеўскага Патрыярхату. Звяжамся з Кіевам каб разабрацца ў наступствах гэтага працэсу.

Сусветны Патрыярхат прызнаў незаконнай анексію Кіеўскай метраполіі, якую здзейсніла Руская праваслаўная царква. Адметна, што ад моманту анексіі мінула 332 гады. Пасля гэтага рашэння дарога да агульнага прызнання незалежнасці Украінскае праваслаўнае царквы адкрытая. Што гэта азначае для Кіева, для Масквы і праваслаўных вернікаў, якія жывуць ва Украіне? Маёй госцяй рэлігіязнаўца, доктар філасофскіх навук Людміла Філіповіч:

«Асноўнай умовай, пра якую казаў Патрыярх Варфаламей, перад тым, як згадзіцца даць нам Томас, была аб’яднаная царква. Цяпер у гэтую царкву ўвойдуць тры існуючыя ва Украіне праваслаўныя царквы. Але ніхто нікога не будзе сілаю заганяць у новаствораную царкву, каторая цяпер, дзякуючы Томасу, будзе прызнаная кананічнай і паўнапраўнай…»