Учынак Цукерберга выкліча новыя ахвяраванні


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWTd1WXlyNEVvVkUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Лепшы свет, без пакутаў ад хваробаў, з чалавечаю роўнасцю і развіццём патэнцыялу кожнай асобы. Такую будучыню паабяцалі сваёй нованароджанай дачцэ стваральнік сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» мільярдэр Марк Цукербэрг разам з жонкаю Прысілаю Чан. Дзеля высокіх мэтаў сям’я Цукербэргаў ахвяруе свае мільярды на дабрачыннасць.Марк і Прысіла Цукербэргі пасля нараджэння доўгачаканага дзіцёнка, якую яны назвалі Макс, абвесцілі аб ахвяраванні 99 % сваіх акцыяў кампаніі «Фэйсбук». Акцыі, што сёння каштуюць 45 мільярдаў долараў, пойдуць на дабрачыннасць не адразу, а на працягу іхнага жыцця. У адкрытым лісце, напісаным для дачкі, Цукербэргі тлумачаць адно з найбольшых ахвяраванняў у гісторыі чалавецтва як інвестыцыю ў будучыню. Дабрачынныя арганізацыі прывіталі гэты крок.

Яшчэ 10 гадоў таму не было дабрачынных фондаў у Расеі або ў Кітаі. А цяпер іх шмат, бо дабрачыннасць стала часткаю статусу заможнасці. І тое, што Марк Цукербэрг аддае сваё багацце, падштурхне шмат людзей па ўсім свеце задумацца – кажа Джон Кобара з Каліфарнійскага грамадскага фонду.

І людзі задумаліся. За палову сённяшняга дня зваротам Цукербэрга ў сацыяльных сетках падзяліліся больш за паўтара мільёны чалавек.

Ён аддаў 99 адсоткаў, але, мяркую, 1-го адсотку, што застанецца, ягоным дзецям цалкам хопіць. Таму не бачу тут нічога кепскага – кажа жыхар Чыкага Эрык Дэкер.

Дзеля дасягнення высокіх мэтаў стваральнік «Фэйсбуку» абяцае стварыць кампанію, якая будзе фінансаваць некамерцыйныя арганізацыі і здзяйсняць інвестыцыі, прыбытак ад якіх таксама пойдзе на дабрачыннасць. Націск будзе на індывідуальную адукацыю, барацьбу з хваробамі, аб’яднанне людзей і стварэнне ўстойлівых суполак.

Мы называем спадчынаю тое, што перадаём наступнаму пакаленню. Але калі ты не ўпэўнены, што здарыцца ў будучыні, чаму б не выкарыстаць гэтых рэсурсаў, каб палепшыць свет цяпер? Гэта і будзе сапраўднаю спадчынаю – лічыць жыхарка Лос-Анджэлесу Кей Портэр.

Марк Цукербэрг не адзіны філантроп з амерыканскіх мільярдэраў. 5 гадоў таму ён далучыўся да праекту Біла Ґейтса і Ўорэна Бафэта, што запісалі большую частку сваёй спадчыны на дабрачыннасць.«Ўорэн Бафэт і Біл Ґейтс таксама ўсталявалі стандарты. Так што гэта можа выклікаць больш ахвяраванняў», – лічыць Джон Кобара.Паводле Цукербэрга, нягледзячы на ўсім бачныя крызісы, насамрэч жыццё людзей у цэлым паляпшаецца. І адна з прычынаў – Інтэрнэт, што дае магчымасць атрымаць адукацыю, працу ды нават медычную інфармацыю незалежна ад месца жыхарства.