У ЗША пратэсты супраць Трампа. Пачаўся «амерыканскі Майдан»?


Пратэсты супраць абрання прэзідэнтам Доналда Трампа, якія адбываюцца ў розных частках ЗША, ужо ахрысцілі «амерыканскім Майданам». Наколькі ж справядлівае гэткае параўнанне? І наагул ці дададуцца новыя адценні ў амерыкана-ўкраінскіх стасунках са зменаю ўлады за акіянам?

Украінская журналістка Алена Бабакова зазначыла, што пратэсты ў ЗША і Майдан ва Украіне – зусім розныя зʼявы. «Майдан», паводле яе, за апошні час стаў публіцыстычным брэндам, пад які стараюцца падшыць шмат якія падзеі на міжнароднай арэне.

«Гавораць пра Майдан, бо гэта распазнавальнае зʼява. Кажучы пра Майдан, мы маем на ўвазе маштабны грамадскі пратэст супраць уладаў. Тое, што адбываецца ў Злучаных Штатах, зразумела, такім не зʼяўляецца. Як неаднаразова падкрэслівалі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі, якія прайгралі не толькі прэзідэнцкія выбары, але і выбары ў Кангрэс ды Сенат, яны прызнаюць вынікі выбараў, лічаць іх дэмакратычнымі, маўляў, народ сказаў сваё слова, а яны зробяць усё дзеля таго, каб дапамагчы прэзідэнту ажыццявіць тыя мэты ягонай праграмы, з якімі яны згодныя, і зрабіць Амерыку тым, чым яна зʼяўляецца, – квітнеючай краінай з важкім голасам у міжнародных зносінах», – адзначыла спадарыня Бабакова.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu