Свет У ЗША пачынаюцца праймарыз


На іх канчаткова высвятляюцца фаварыты перадвыбарчай гонкі. Хаця галоўныя прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла відавочныя ўжо цяпер.Так, паводле амерыканскіх медыяў, найбольшым падтрыманнем сярод рэспубліканцаў цешыцца контраверсійны мільярдэр Дональд Трамп. Ягоны бліжэйшы супернік – сенатар ад штату Тэхас Тэд Круз. У іншым куце мясцовага палітычнага поля – былая першая лэдзі Гілары Клінтан са сваім галоўным канкурэнтам – сенатарам ад штату Вермонт Бэрні Сандэрсам. Першым абіраць кандыдатаў будзе штат Айова, куды ў апошні момант завітала ўласна кандыдатка ад дэмакратаў.ГІЛАРЫ КЛІНТАН, КАНДЫДАНТКА НА ПРЭЗІДЭНТА ЗША:«Праўда ў тым, што калі вы заўтра пойдзеце галасаваць, то будзеце абіраць ня толькі наступнага прэзідэнта, але і наступнага галоўнакамандуючага. Я ўпэўненая, што нашая краіна надалей мусіць пільна дбаць пра сваю бяспеку. Я ведаю, што для прэзідэнта значыць прымаць цяжкія рашэнні – тое, што ніхто іншы за цябе не можа зрабіць»У сваю чаргу днём раней Дональд Трамп у Айове заявіў, што настолькі ўпэўнены ў сваім падтрыманні, што мог бы страляць па людзям у цэнтры Нью-Ёрку і ўсё адно б перамог. Скончыцца чарада першасных выбараў 14 чэрвеня ў акрузе Калумбія, пасля чаго, з улікам галасоў дэлегатаў на нацыянальным сходзе партыі пройдзе афіцыйнае абвяшчэнне кандыдатаў на прэзідэнта ад дэмакратаў і рэспубліканцаў. Выбары ж прэзідэнта прызначаныя на восьмага лістападаБольш у відэаматэрыяле!

Каментары