Відзьмо-невідзьмо У Залу славы рок-н-ролу трапіў рэпер 2Pac



Не так даўно ў амерыканскую Залу славы рок-н-ролу далучалі новых сяброў. З аднаго боку, тую ўстанову няспынна аблайваюць: бо гаспадары нярэдка шануюць гіп-гопавых зорак і, здаецца, слаба разбіраюцца ў рок-н-роле. З іншага – гэта найбольш папулярны ў свеце пантэон рэтра-музыкі.

Выкананнем кампазіцыі «Каціся, Бетховен» гурт ELO ушанаваў памяць Чака Бэры, які памёр не так даўно. Пік папулярнасці гурта ELO быў у 70-я і напачатак 80-х.

Наступная каманда – гурт Yes, якія былі каралямі артавага і прагрэсіўнага року ў 70-я і 80-я.

Наступная артыстка – Джаан Баез. Хіпарка, рэвалюцыянерка, якая была, нават, пасіяй Боба Дылана, і брала ўдзел у класічным фестывалі Ўдстак, цяпер ёй 76, але яна выступае дасюль і добра захавала свой голас.

І, вось, рок-н-рольныя афраамерыканскія сюрпрызы: Снуп Дог далучае да Залы славы рок-н-ролу Тупака Шакура, рэпера, які загінуў 20 гадоў таму ў крымінальных разборках.

Цікава, чаму не адкрыюць асобны пантэон для рэпераў? Бо Залы славы блюзу ці кантры паспяхова існуюць.

Наступны гурт – Pearl Jam. Яны праславіліся напачатак 90-х, вельмі папулярныя ў Амерыцы, і з большага паспяхова выступаюць дасюль.

Штогодняя імпрэза далучэння новых сяброў у Залу славы рок-н-рола адбылася ўжо 32 разы. Шоу цалкам пакажа тэлеканал HBO напрыканцы красавіка.

Сяргей Філімонаў

Каментары