У Віцебску адзначылі дзень народзінаў Казіміра Малевіча


У «Арт-прасторы» на Талстога, 7 адкрылася выстава віцебскіх мастакоў, натхнёная працамі знакамітага авангардыста, які жыў і выкладаў у Віцебску цягам трох гадоў.

Тут ён напісаў найлепшыя тэарэтычныя працы. Тым не менш, паводле куратаркі выставы Галіны Васільевай, нават у Віцебску шырокая публіка ведае пра стваральніка “Чорнага квадрату” не так шмат.

Творчасць Малевіча ў ягоны дзень народзінаў згадалі не толькі ў Беларусі: на акаўнтах у сацсетках пра дату напісалі найлепшыя музеі сучаснага мастацтва.

Марына Вашкевіч, «Белсат»