«У венесуэльцаў – не беларуская ментальнасць». Лявончык пра казус Мадуры


Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венесуэлы абвесцілі імпічмент прэзідэнту краіны Нікалясу Мадуру – з прычыны яго бяздзейнасці ў барацьбе са шматгадовым эканамічным крызісам. Знайшоўся і адпаведны артыкул у Канстытуцыі краіны, які прадугледжвае прызначэнне новых выбараў прэзідэнта ў выпадку прызнання яго адсутным на пасадзе.

Здавалася б, усё вырашана. Аднак Вярхоўны суд Венесуэлы заняў супрацьлеглую пазіцыю дый забараніў апазіцыянерам, якія складаюць у парламенце большасць, адпраўляць прэзідэнта ў адстаўку: маўляў, тая папросту не прадугледжаная Канстытуцыяй.

«Усё як у раіў Напалеон: «Пішыце шмат і няясна». Венесуэльская канстытуцыя напісаная менавіта так. Абодва бакі могуць спасылацца, але цяпер не важна, на чыім баку праўда. Важна, на чыім баку сіла», – кажа ў эфіры «Белсату» сацыёлаг і медыяксперт Аляксей Лявончык.

Як скончыцца венесуэльскі серыял – глядзіце ў размове Валера Руселіка