«У суддзяў ёсць загад і яны яго выконваюць», – Мінчонак пра пераслед журналістаў «Белсату»


Суд Цэнтральнага раёну Менску сёння аштрафаваў журналістаў «Белсату» Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела штрафамі на 45 базавых велічынь (1035 рублёў), а Ганну Аземшу і Аляксандра Баразенку – на 25 базавых (575 рублёў).

Госць «Гарачага каментара», афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» у Беларусі Аляксей Мінчонак кажа:

«Мэта ўсяго гэтага – пасеяць у журналістаў страх, каб яны баяліся браць у рукі мікрафон ці камеру, каб ім проста надакучылі гэтыя штрафы. Вельмі цешуся, што нашых калегаў не атрымліваецца ўвесці ў такі стан – яны бадзёрыя, вясёлыя і гатовыя працаваць далей».

Мінчонак мяркуе, што суддзі ўпэўнены, што, караючы журналістаў, яны ўсё робяць правільна:

«Думаю, яны лічаць, што робяць сумленна, бо ў іх ёсць загад і яны яго шчыра выконваюць. Я не ведаю, якія ў іх унутраныя перажыванні і на чым грунтуюцца іх жыццёвыя прыярытэты, але магчыма гэтымі прыярытэтамі з’яўляецца абарона той сістэмы, якая склалася ў Беларусі».

Цалкам размова – у відэа.