У Сінгапуры стварылі пілатаваны мультыкоптар, які ўздымае да 70 кг


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcktmeEl3VFpJVlUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Студэнты з Нацыянальнага ўніверсітэту Сінгапуру прадэманстравалі пілатаваны мультыкоптар, які здольны ўздымаць чалавека вагою да 70-ці кілаграмаў.Лятак «Snowstorm» мае 24 ротары і пабудаваны на раме з шасцю плячыма, гэткая схема звычайна выкарыстоўваецца пры стварэнні гексакоптараў. Рама беспілотніка сабраная з алюмініевых і вугляпластыкавых дэталяў, а знізу да каркасу прымацаваныя надзіманыя падушкі для амартызацыі падчас пасадкі. Аператар можа кіраваць прыладай як з зямлі, так і з борту апарата.Паводле распрацоўнікаў, на гэты момант прататып хутчэй прызначаны для палётаў у вялікіх памяшканнях і не прыдатны для выкарыстання ў якасці рэальнага асабістага транспарту. Каманда праекту працягне распрацоўку «Snowstorm» і разлічвае да наступнага года дарабіць яго для камерцыйнага выкарыстання.КС, belsat.eu