Свет У Швейцарыі ўцекачы будуць плаціць за знаходжанне ў міграцыйных цэнтрах


Шукаеш прытулку ў Еўропе – плаці. У Швейцарыі ўцекачоў змушаюць часткова пакрываць расходы на сваё ўтрыманне, перадаючы дзяржаве актывы ды адлічваючы частку заробку.Уцекачы, што прыбываюць у Швейцарыю, могуць пакінуць сабе толькі адну тысячу швейцарскіх франкаў – гэта 913 еўраў. Рэшту забіраюць на пакрыццё дзяржаўных выдаткаў.Тым жа, хто атрымае дазвол на працу, давядзецца выплачваць на карысць сваёй новай краіны дзесяць адсоткаў заробку штомесяц, максімальна цягам 10-ці гадоў, або да выплаты 15-ці тысяч франкаў (гэта амаль 14 тысяч еўраў) за аказанне сацыяльнае дапамогі. Паводле міграцыйных службаў, такі крок апраўданы, бо, згодна з існымі законамі, уцекачы мусяць дапамагаць у сваім утрыманні.Увядзенне падобных захадаў абмяркоўваюць і ў Даніі. Калі новы закон пройдзе, ва ўцекачоў будуць канфіскоўваць каштоўныя рэчы і грошы. Аднак супраць закону выступаюць Упраўленне вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў ды некалькі іншых арганізацыяў.

Глядзі таксама
Каментары