У Швейцарыі – 7 міністраў, у Беларусі – 36


Эксперты падтрымалі ідэю новага прэм’ера міністра Сяргея Румаса наконт скарачэння ўраду. Але ў любым разе эфектыўнасць яго працы будзе вызначаць не колькасць, а якасць, кажа Дзмітрый Маркушэўскі, акадэмічны дырэктар Цэнтру даследавання грамадскага кіравання SYMPA. Таму мала скараціць чынавенскі баласт: дзяржслужбоўцаў эксперт прапануе набіраць па конкурсе.

«У Беларусі абсалютна маглі б працаваць толькі сем міністраў – на ўзор Швейцарыі, квітнеючай краіны з прыкладна такой самай колькасцю насельніцтва», – кажа Дзмітрый Маркушэўскі.

Гэтак аналітык пракаментаваў развагі прэм’ер-міністра Румаса пра скарачэнне ўраду, які налічвае 36 чалавек.

Разам з тым, кажа Маркушэўскі, праца ўраду павінна быць рэфармавання так, каб ён быў далей ад палітыкі. У прыватнасці, не залежаў ад палітычных цыклаў, калі заробкі неабгрунтавана падвышаюць ад выбары. Эксперт прапануе набіраць чыноўнікаў па конкурсе і ацэньваць іх «пад 360 градусаў, у тым ліку паводле водгукаў грамадзянаў».

Таксама ўраду трэба адмовіцца ад ручнога кіравання эканомікай. На думку Маркушэўскага, у новага прэм’ера Сяргея Румаса ўжо пачынаецца разуменне таго, што той самай сельскай гаспадаркай у Пухавіцкім раёне не варта ўручную кіраваць з Менску, з Адміністрацыі кіраўніка краіны.

Эксперт спадзяецца, што «такое разуменне дойдзе і да прэзідэнта».

Але ці дойдзе? Выказвайце свае меркаванні пасля прагляду перадачы «Размова дня» Уладзіміра Мацкевіча з Дзмітрыем Маркушэўскім