У Польшчы з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных справаў з'явіцца беларуская вёска


Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы.

У 1980-я тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі тапонім.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Камісія з польскага сейму паехала знаёміцца з праблемамі беларусаў Падляшша.
  • Беларуская паэтка з Польшчы Міра Лукша на кніжным кірмашы ў Беластоку.
  • Як эмігранты з Беларусі Кірыл Лепай і Алег Кабзар працуюць у Беластоку ў хоры Падляскай оперы і філармоніі. У студыі пра іх распавядае прадстаўніца ўстановы – Ілона Карпюк.
  • Беларускі мастак Уладзь Блюднік больш вядомы ў Польшчы і на захадзе Еўропы, чымся на радзіме. Чаму ён пераехаў у невялікае мястэчка Ме́шкаў за 60 км ад Познані?