У новым альбоме мастачкі Капуснікавай – «Дажынкі» з каментарамі


ЖАННА КАПУСНІКАВА, МАСТАЧКА:«Калі я вадзіла сяброў ці гасцей па выставе, мне кожны раз прыходзілася гэтыя гісторыі расказваць, але я не артыстка і ў мяне гэта не заўсёды атрымлівалася добра. Таму мы вырашылі адзін раз сесці і гэта даступна выкласці, каб ужо кожны раз не распавядаць па-новаму, з рознымі акцэнтамі».

Патрыятычна-ўхваляльная ў савецкай інтэрпрэтацыі рэчаіснасць калгасаў і саўгасаў у творчасці Жанны Капуснікавай адлюстраваная рэалістычна, з ноткамі гумару. Такі вынік стаўся нечаканасцю нават для тых, хто добра знаёмы з творчасцю аўтаркі.

ЮЛІЯ ДАБРАВОЛЬСКАЯ, АРТ-КУРАТАРКА:«Першая серыя «Дажынак» мяне патрэсла і ўразіла. Сустракацца – мы сустракаемся, размаўляць – размаўляем, але я вельмі даўно не бачыла, што гэта такое. А калі яна пачала паказваць амаль што гатовую выставу ў сябе ў майстэрні, вось гэта мяне проста патрэсла».

Аснову каляровага збору склалі працы аднайменнай выставы, якая працавала два гады таму. Але экспазіцыя была без улучаных цяпер цытатаў з класікаў ды кароткіх аповедаў.Вынікі эвалюцыі тэмы можна будзе пабачыць у Менску на выставе «Другія Дажынкі» 18-га лістапада.Іншыя тэмы: На выходных у Гомлі сабраліся каля 200 калекцыянераў з усёй Беларусі. У свежым «Дзеяслове» надрукавалі дзённік Уладзіміра Караткевіча. Дэйвiд Лiнч напіша аўтабіяграфію. Выйшаў трэйлер новых «Зорных войнаў».Юлія Лабанава, Марына Вашкевіч, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]