У Нароўлі жыве чалавек, які «адсякаў» 4-ты блок на ЧАЭС


Як жывуць ліквідатары аврыі на ЧАЭС

З дня найбуйнейшае тэхнагеннае катастрофы ХХ ст. мінула тры дзесяцігоддзі. Ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі церпяць не толькі ад наступстваў радыяцыі, але і ад уласнае дзяржавы. Медыкі кажуць ім, што не бачаць сувязі паміж іхнымі шматлікімі захворваннямі ды Чарнобылем. Адну за адною ў іх адымаюць льготы, а некалькі гадоў таму нават пазбавілі статусу ліквідатараў і перавялі ў лік пацярпелых.

Апытанне: ці баіцеся аварыі на АЭС у Астраўцы?

Нашая краіна больш за астатнія пацярпела ад наступстваў выбуху на ЧАЭС 26 красавіка 1986 года. На тэрыторыі Беларусі выпала блізу 70 адсоткаў радыеактыўных ападкаў. Цяпер жа на Гарадзеншчыне ў Астраўцы будуюць атамную электрастанцыю. Мінакі на вуліцах сталіцы распавялі, ці баяцца яны паўтарэння гісторыі.

Эколагі супраць свінакомплексу

Зацвердзілі пастанову будаваць на мяжы Валожынскага і Маладзечанскага раёнаў буйны свінакомплекс на 100 тысяч галоваў. Як стала вядома, прадпрымальнікі атрымалі на гэта дазвол яшчэ да завяршэння грамадскага абмеркавання. Эколагі ды мясцовыя жыхары абураныя, аднак чынавенства запэўнівае, што ўсё адбылося законна.

Як змагацца за беларускую мову?

У выніку рэферэндуму 1995 года расейская мова атрымала статус дзяржаўнае. З тае пары беларускамоўным грамадзянам усё цяжэй адстойваць свае моўныя правы. Пра магчымыя захады дзеля іх абароны – у рубрыцы «Ведай свае правы!».

Лазні ператварыліся ў раскошу

Кошты на паслугі грамадскіх лазняў за апошні год выраслі ажно ў пяць разоў. Адзін раз наведаць дзяржаўную лазню цяпер каштуе як найменш Br 80 тыс., а дзе-нідзе – і ўсе 170 тыс. Церпяць ад гэтага не толькі аматары пары, але і жыхары сядзібнае забудовы беларускіх гарадоў і мястэчак, якія не могуць проста памыцца.