У міністра адукацыі разбуральнае сумленне


Закрыццё гімназіяў і ліцэяў перад новым навучальным годам, якое будзе працягвацца, ляжыць на сумленні цяперашняга міністра адукацыі, адзначае настаўнік вышэйшай катэгорыі, вядомы рэпетытар Яўген Лівянт.

На ягоную думку, Ігар Карпенка робіць разбуральнага ў адукацыі болей за папярэднікаў, бо мае болей паўнамоцтваў ды ініцыятыўнасці.

«Дэманстратыўна парушаецца Кодэкс аб адукацыі», – кажа Лівянт.

Праз гэтага маладыя пакаленні гадуюцца ў «прававым нігілізме». Просты прыклад: не выконваюцца абмежаванні па колькасці вучняў у класах (не больш за 20 – у гімназіях і 25 – у школах).

Падрабязней пра гэта – у перадачы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Яўгенам Лівянтам.