У Менску з'явілася свая Венецыя – у падвале


Менчукі з дому № 104 на вул. Грушаўская кажуць, што жывуць нібы ў Венецыі.

Сутарэнне іхнага дому рэгулярна затапляе. Адпампоўванне вады аварыйнымі службамі дае толькі часовы эфект. Ровень вады ў сутарэнні часам сягае паўметра, і стаіць яна там і ўлетку, і ўзімку. Жыхары кажуць, што праз гэта, рэчы, якія яны тут захоўваюць, сапсаваныя, да таго ж ёсць цвіль, смурод ды інсекты.

Людзі ўвесь час звяртаюцца да камунальнікаў, але безвынікова. Каб прыцягнуць увагу да сваіх праблемаў і нарэшце развязаць іх, менчукі стварылі адмысловую петыцыю.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Апытанне: ці эфектыўныя петыцыі?
  • Сябры садовага таварыства падзяліліся на два лагеры.
  • Унікальная аграсядзіба «Спортгаўс» можа страціць частку тэрыторыі.
  • Менчукі сталі закладнікамі капітальнага канфлікту.

Глядзець праграму «Маю права» цалкам: