У Менску ёсць кавярня, дзе ладзяць Новы год без алкаголю


Бізнес рыхтуецца да святаў

«Мы вось ужо некалькі гадоў запар робім безалкагольны вегетарыянскія вечарынкі. У нас, як правіла, збіраецца ад 50 да 100 чалавек. Гэта тыя, каму цікавы не только здаровы, але і цвярозы Новы год», – расказвае Юлія Шэлег, дырэктарка вегетарыянскай кавярні.

Цвярозыя вечарыны, адмысловае меню, акцыі ды зніжкі – як у Новы год кампаніі прывабліваюць кліентаў расказвае Ганна Нежавец у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Таварыства ўласнікаў супраць… уласнікаў

13 гадоў домам на вуліцы Філімонава ў Менску кіруе таварыства ўласнікаў. 13 гадоў штомесяц жыхары плацілі грошы на капітальны рамонт, артыкул быў у жыроўцы. Але летась, калі паўстала пытанне рамонту, выявілася, што грошай на адмысловым рахунку няма. Старшыню таварыства трэба прыцягнуць да адказнасці – але ў беларускай судовай практыцы гэткіх прэцэдэнтаў пакуль не было.

Як кантраляваць кіраўніцтва таварыства ўласнікаў разбіраемся ў рубрыцы «Барані сваё».

Слізкая дарога: як рыхтаваць аўта, каб пазбегнуць аварыі

Каля 40% ДТЗ у зімовы час адбываюцца праз галалёд. Бо «Белаўтадор», які мусіць пасыпаць дарожнае пакрыццё соллю з пяском, часта не паспявае гэтага рабіць. У выпадку аварыі ДАІ можа скласці пратакол на неналежнае выкананне дарожнаю службаю сваіх абавязкаў, і тады праз суд вы спаганяеце кошт рамонту аўта. Але пазбегнуць аварыі – танней і прасцей.

Калі на вуліцы галалёд: як рыхтаваць аўта і як рыхтавацца да паездкі кіроўцу. Карысныя парады ў рубрыцы «Свая кішэня».

Стратэгіі сямейнага бюджэту

Прыбыткі кожнай трохсотай сямʼі дазваляюць ва ўсякі дзень купіць тое, што захочацца. На другім баку кожная трыццатая сямʼя, дзе грошай часам не хапае на ежу. І кожная дваццатая, дзе на ежу хапае але лозунг «дажыць да палучкі» вечна актуальны.

Вучоныя з Нацыянальнай Акадэміі Навук задаюць беларусам пытанні і атрымоўваюць адказы. А наш эксперт Міхал Залескі тыя адказы аналізуе. Вынікі аналізу можна проста зараз пабачыць у рубрыцы «Шалёныя грошы».