У Менску правялі радыеактыўную дыскатэку


Раман Арлоў тлумачыць: «З блізкіх маіх ніхто канкрэтна не быў ліквідатарам, але я адчуваю гэты боль – мне ў той час было 9 гадоў. І я разумею, што ўся праўда ад нас схаваная да гэтага часу. І мы не ведаем рэальных наступстваў. І, можа быць, не нарадзіліся дзеці ці не сталі дарослымі людзі, якія проста загінулі. Пра іхнае каханне, якое так і не было пражытае да канца, спяваецца ў гэтай песні».

Праграма вечарыны была збудаваная такім чынам, што жывы выступ гурта «Ў» чаргаваўся з ды-джэй-сэтам, які падрыхтаваў адмыслова да гэтай падзеі электронны музыка Virtual Libido. Ягоная праграма атрымала назву «Радыеактыўная дыскатэка».

Virtual Libido: «Сёння дата для нас не вельмі добрая – 30 гадоў Чарнобылю. І мой сэт дастаткова жорсткі, як і гэтая дата, як і ўласна ўся трагедыя, якая адбылася 30 гадоў таму».

Музыкі з «Ў» яшчэ даводзяць да ладу ў студыі сваю новую песню. Сеціўная прэзентацыя сінглу «Радыеактыўнае каханне» мае адбыцца ў траўні.Іншыя тэмы: Тры канцэрты для віяланчэлі ад унука аўтара беларускага гімну Івана Карызны. Арфа і маляванне святлом – непаўторнае шоу аднога дня.Сяргей Будкін, Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»