У Менску праходзіць тыдзень дызайну


«Вось гэта ўся фестывальная пляцоўка адбываецца дзякуючы патранажу мэра. І нам была прапанаваная прастора ракі Свіслач з усталяваннем разнастайных форм для гнездавання вадаплаваючых птушак».

Вось такое «Дрэва жыцця» прысвечанае нядаўна пабудаванаму дзіцячаму госпісу, для якога цяпер збіраюць грошы на ўладкаванне тэрыторыі. А гэтак уяўляюць сабе ідэальны менскі хмарачос студэнты на чале з архітэктарам Георгіем Заборскім. З яго вядзецца здымка, і можна назіраць, што адбываецца навокал, на сайце праекту.Ніка Пятрухіна, архітэктарка:

«Вось у нас атрымаўся такі макет ідэальнага хмарачоса, у якім фільтруецца вада са Свіслачы. На ім растуць зялёныя расліны для качак і людзей. Таксама гэты хмарачос падсвятляецца».

Бліскучы надпіс, што адразу чытаецца як «дызайн», бачны з узбярэжжа парку Янкі Купалы. Але гэта толькі верхавіна айзбергу: пад вадою хаваецца слова Resign», перакладаецца яно ў тым ліку як «адстаўка». Інсталяцыю зрабіла арт-група «Хутка-смачна».Тыдзень дызайну працягнецца да 29 красавіка. У Футбольным манежы таксама праходзіць выстава інтэр’ернай мэблі, там жа адбываюцца шматлікія лекцыі ды майстар-класы.Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч