У Менску на 1 кв. км жыве больш людзей, чым у Маскве


Жыхары вёскі Копішча, што пад Менскам, абураныя ўшчыльненнем гарадской забудовы. Грамадскае абмеркаванне яшчэ не скончылася, а падрыхтоўчыя працы пачаліся.

У планах забудоўніка значыцца каля 12 тыс. кватэраў, што павялічыць колькасць насельніцтва вёскі з 15 тыс. да 50 тыс. чалавек. Разам з тым, дастатковай колькасці сацыяльных аб’ектаў у планах няма. Затое маюць знішчыць гай, што загароджвае жылыя дамы ад трасы, ды пашырыць саму трасу.

Шчыльнасць насельніцтва Менску расце штогод і ўжо складае больш за 5500 чалавек на 1 кв. км. Гэта больш, чым у Маскве. Як абараніць сябе ад будоўлі ля ўласнага плота, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».