У Менску адкрылася выстава «World Press Photo»


«Выстава «World Press Photo» не проста вельмі важная і значная падзея для Беларусі і не толькі для тых людзей, якія цікавяцца фатаграфіяй. Трэба ўявіць сабе, што гэта чэмпіянат свету па фотажурналістыцы. Гэта самыя лепшыя працы за мінулы год самых лепшых фатографаў свету. Гэта па-першае, а, па-другое, гэтая выстава зробленая пад ключ. Калі вы прыходзіце, вы бачыце суперзробленую выставу, суперскую экспазіцыю і працу куратара».

Лейтматывам выставы стала тэма ўцекачоў. Дзякуючы фатографам з усяго свету можна назіраць за развіццём міграцыйнага крызісу ў Еўропе з пачатку і да канца – як людзі вымушана пакідаюць свае дамы, туляюцца на мяжы і ўрэшце асвойваюцца ў новай краіне. Пераможцам прэміі стаў здымак фатографа з Аўстраліі Ўорэна Рычардсана «Надзея на новае жыццё».ЛЯЎРЭНС КОРТЭВЭГ, КУРАТАР «WORLD PRESS PHOTO»:

«Гэты здымак зроблены на мяжы Сербіі з Вугоршчынаю. Фатограф рухаўся за групаю дзвюх тысяч уцекачоў – усе яны былі з Сірыі. Яны спрабавалі перасекчы мяжу, але атрымалася гульня ва ўцёкі з паліцыяй, бо паліцыя не хацела даць перайсці ім праз мяжу».

Выстава «World Press Photo» праходзіць у Менску трэці раз, але ўпершыню ў такім маштабным фармаце. Стэнды са здымкамі занялі палову вялізарнага ангару.Працы «World Press Photo» можна пабачыць у «Цэху» да 24 траўня, пасля чаго выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах цягам года.Іншыя тэмы:Найлепшыя кніжкі для дзяцей адзначылі прэміяй імя Цёткі.У музеі «Мэтраполітан» у Нью-Ёрку вяртаюць гонар тэхналогіям, ужымым у стварэнні касцюму.Сяргей Будкін, Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч