Агляд падзеяў культуры У Менск з’ехаліся тэатры ад Балтыі да Грузіі


 Менск зноў стаў цэнтрам тэатральнага жыцця. Гэтым разам сюды з’ехаліся рэжысёры, драматургі, акторы з усёй постсавецкай прасторы.Другі Моладзевы тэатральны форум краінаў СНД, Балтыі і Грузіі ахопіць чатыры сталічныя сцэны на бліжэйшы тыдзень. Апроч 13-ці спектакляў замежных маладых рэжысёраў, форум абяцае майстар-класы, чыткі п’есаў, выставу сцэнаграфіі, і, што важна, знаёмства з тымі тэатральнымі традыцыямі, пра якія мы ведаем мала:АЛЯКСАНДР МАРЧАНКА, АРГАНІЗАТАР:«Напрыклад, да Сярэдняй Азіі нам вельмі цяжка дабрацца, а мы маем тут магчымасць бачыць, як развіваецца тэатр сёння ў Казахстане, у Таджыкістане, ва Узбекістане і гэтак далей. І вось гэта вельмі каштоўна».Якраз сёння можна было паглядзець «Трамвай «Жаданне» Тэнэсі Ўільямза па-казахску з субтытрамі – у інсцэнізацыі тэатру з гораду Какшэтаў.БУЛАТ АБДРАХМАНАЎ, РЭЖЫСЁР, КАЗАХСТАН:«Гэта, вядома, класічная амерыканская драматургія. Мы пастараліся не пераламляць спектаклю. Для мяне самае галоўнае было – гэта адчуць аўтара».Мінулы форум праходзіў тры гады таму ў КішынЭве, тады «Гран-пры» атрымала беларуская пастаноўка «Офіс» Кацярыны Аверкавай. А сёлета нас прэзентуе «Гамлет» Магілёўскага лялечнага тэатру – у жанры, які рэжысёр Ігар Казакоў вызначае як «трагіфарш». Спектакль, у якім прынц дацкі выступае ў касцюме супермэна, – толькі для поўнагадовых.Аляксандра Дорская, «Белсат»

Тэгі: ,
Каментары