Свет У Маскве масава знеслі павільёны і шапікі


Маштабны знос гандлёвых павільёнаў і шапікаў пачаўся ў Маскве сёння ўначы. Па версіі ўладаў усе будынкі зʼяўляюцца самастроем, а таму знос абсалютна законны. Аперацыю дэмантажу праводзілі пад покрывам ночы.Рашэнне аб зносе прынялі яшчэ летась, у снежні. Паводле афіцыйных заяваў, будынкі мусяць знікнуць, бо стаяць на зямлі агульнага карыстання або на тэрыторыі з інжынернымі камунікацыямі.У агульнарасейскай грамадскай арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Апірышча Расеі» мэру пярэчаць.СЯРГЕЙ СЕЛІВЕРСТАЎ, ДЫРЭКТАР МАСКОЎСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ «АПІРЫШЧА РАСЕІ»:«У першым спісе са 104 прадпрыемстваў 60–70 % мелі пасведчанне аб уласнасці на свае абʼекты, і плюс да ўсяго шмат хто мае і станоўчыя рашэнні судовых органаў. Таму я б не казаў пра самабуд або незаконнае ўзвядзенне».А яшчэ два тыдні таму на форуме пад шматабяцальнаю назваю «Малы бізнес – нацыянальная ідэя?», зладжаным прадстаўнікамі «Апірышча Расеі», Уладзімір Пуцін лісліва хваліў прадпрымальнікаў ды заклікаў звяртацца да ўладаў з прапановамі. Прысутнічаў і мэр Сабянін.Абяцанні засталіся на форуме, а маскоўскім прадпрымальнікам дасталіся паліцэйскае ачапленне і трактарныя каўшы ў шыбы гандлёвых шапікаў. Знос адбываўся настолькі гвалтоўна, што муніцыпальныя службы нават не абясточвалі некаторых пунктаў ды не звярталі ўвагі на тое, што ўнутры ёсць людзі.Адметна, што змаганне з, цытата, «апірышчам эканомікі», адбываецца на фоне н(я) самага лепшага самаадчування апошняй. Паводле Міжнароднага валютнага фонду, летась ВУП нашай усходняй суседкі ў доларавым вымярэнні скараціўся на 40 адсоткаў.У жаданні мець чыстыя маскоўскія вуліцы няма нічога дрэннага, але, змагаючыся за гэта, улады не звяртаюць увагі ні на закон, які ў большасці сітуацыяў застаецца на баку прадпрымальнікаў, ні на рэальнае становішча расейскай гаспадаркі, якой як ніколі раней трэба абаперціся на нешта, акрамя нафты ды газу.ЯБ belsat.eu

Каментары