«У лес у багажніку». Калі расейская акупацыя – што з патрыётамі?


Эксперт Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч не верыць у расейскую акупацыю, але разважае ў эфіры пра яе магчымыя наступствы.

«Не думаю, што Расея зацікаўленая праводзіць новую эскалацыю. Яна яшчэ падымаецца пасля накдаўну, які ёй нанеслі санкцыі ЗША», – лічыць аналітык.

Абаронны бюджэт Расея вымушаная скараціць на траціну. У выпадку захопу Беларусі Захад узмацніць санкцыі, якія могуць адправіць агрэсара ў накаўт. Калі Пуцін пойдзе на сцэнар маленькай перамогі ў выглядзе акупацыі Беларусі да хуткіх прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, Масква пастараецца нейтралізаваць імаверны супраціў любымі сродкамі:

«Гэта можа быць турма, паездка ў лес у багажніку, вымушаная эміграцыя, хто паспее!»

Чаму «партызанка» не дасць плёну? Чаму песімістам і алармістам не варта ганіць беларускіх вайскоўцаў наконт патрыятызму і баявога духу? У чым інтарэс прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і тамтэйшых генералаў нагнятаць паніку, што Расея захопіць Беларусь і пойдзе далей на Кіеў?

Падрабязней пра добры і дрэнны сцэнары – у «Размове дня» Усевалада Сцебуракі.