У «Камарова» прайшоў фестываль «Купальскае кола»


«Мы ставім задачай як раз такі не папулярызацыю менавіта нейкай папулярнай музыкі, а менавіта альтэрнатыўнай беларускай і не толькі беларускай музыкі. І вось тое, што робім, з гадамі, я думаю, пашыраецца і робіцца на вялікім добрым еўрапейскім узроўні».

Рэкорднай спёкі аматары «цяжкой» музыкі не пабаяліся. Людзей на фестывалі было шмат, намётавы гарадок запоўніўся яшчэ ў першы дзень.АПЫТАНКА:

«Не першы раз на гэтым фэсце, я ўжо быў у мінулым годзе на фэсце «Купальскае Кола». Вельмі добры фестываль».«Нам вельмі падабаецца тое, што тут беларуская музыка грае, у тым ліку пэган, фолк, металічныя гурты».«Я прыехала паглядзець, акунуцца ў гэтую атмасферу, спадзяюся, што будзе вельмі файна».«Атмасфера, менавіта беларуская атрыбутыка, вышыванкі – усё вельмі па-нацыянальнаму глядзіцца, вельмі падабаецца».

Апроч маштабнага канцэрту, наведнікаў чакала мноства іншых забаваў: рэканструкцыя свята Купалле, горад майстроў, кірмаш. А аматары актыўнага адпачынку маглі пастраляць з лука і арбалета, пагуляць у лазертаг і пейнтбол.Іншыя тэмы: На Гомельшчыне актывісты добраўпарадкавалі дахрысціянскія пахаванні. Пяты Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва прайшоў у Горадні.Вікторыя Уласік, Ірына Дарафейчук, belsat.eu