У іх атрымалася: як беларусы зарабляюць за мяжой


Еўрапейскія эксперты налічылі, што ў адным толькі Еўразвязе жыве і працуе больш за 1 млн беларусаў.

Кастусь Ларкоў, напрыклад, – пекар у Вільні, а Віталь Каспяровіч дзевяць гадоў адпрацаваў у Партугаліі будаўнічым ды электрыкам.

Якія рэкі ды берагі сапраўды чакаюць беларуса за мяжой ды як падрыхтавацца да пераезду – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».