У Гомлі вуліца - год без святла


Жыхары Навабеліцкага раёну Гомля ўжо год жывуць без святла

Больш як год таму на вуліцах Магістральнай, Высокай і Усходняй у Гомлі рэканструявалі электралінію. Былі ўсталяваныя новыя электрычныя слупы, але пра асвятленне вуліцаў чыноўнікі чамусьці забыліся.

Плаці за свой калодзеж

Ідэя прадпрыемства «Барысаўводаканал», якое адказвае за водазабеспячэнне і каналізацыю ў Барысаўскім раёне.

Прадпрыемства пастанавіла ў пачатку гэтага года ўзяць на баланс шахтавыя калодзежы ў вёсках. І, адпаведна, браць плату з мясцовых жыхароў за карыстанне вадою. Пазіцыя «Барысаўводаканалу» была абгрунтаваная ў артыкуле, надрукаваным мясцоваю газетаю райвыканкаму «Адзінства». Але аргументы чыноўнікаў не пераканалі жыхароў барысаўскіх вёсак.

Дзень каровы – індыйскае свята на беларускай зямлі

У лістападзе ў Індыі шырока адзначаюць незвычайнае свята – Дзень каровы. Падчас урачыстасці карову частуюць, надзяваюць ёй на шыю гірлянду з кветак і ладзяць рытуал. Цікава, што ў Беларусі ёсць людзі, якія гэтаксама святкуюць гэты дзень. На крышнаіцкай ферме «Новая Враджамандала» кароў вельмі любяць ды старанна іх даглядаюць, а жывёліны адказваюць людзям узаемнасцю і даюць малако, нават не ацяліўшыся.

Беларускія барды выступілі на фестывалі на Падляшшы

На пераломе кастрычніка і лістапада ў Бельску-Падляскім адбываецца фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень». У мясцовым доме культуры цягам двух дзён можна паслухаць і пабачыць найлепшых беларускіх выканаўцаў жанру, а таксама маладых музыкаў якія прабуюць свае сілы ў конкурсе. Прапаную рэпартаж, у якім сустрэнемся з зоркамі беларускае сцэны і з некалькімі канкурсантамі.