У Гомлі абралі цара вулічнай музыкі


Нефармальны кавалаторый «Cup of peace» зладзіў фінал свайго ўжо вядомага ў горадзе над Сажом музычнага спаборніцтва.

«Для мяне асабіста адкрыццём быў Барашак, які піша песні па-беларуску і па-англійску. Другое адкрыццё – што вялікія калектывы вельмі сыграныя. Дзе яны рэпетуюць? Калі яны паспяваюць?» – здзіўляецца адзін з арганізатараў турніру Андрэй Грыгарэнка.

Вулічны музыка Павел Аляксейкаў мяркуе, што такія імпрэзы вельмі патрэбныя гораду: «Здорава, што ўсе збіраюцца, вунь колькі тут людзей, больш як мы збіраем у парку».

За перамогу ў фінале змагаліся сямёра ўдзельнікаў, імпрэза пачалася яшчэ пры дзённым святле, а скончылася праз некалькі гадзінаў ужо ў цемры.

Перамаглі ў турніры гурты «Ginger Pie» і «Eighth Ocean», а выканаўца Regina заняла другое месца. Пераможцы атрымалі грашовы прыз і адмысловую карону. Імпрэзу кавалаторый «Cup of peace» зладзіў ужо трэці раз.

Іншыя тэмы:

Сёння дзень памяці Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Караткевіча.

«Танцы гарадзенскіх дворыкаў» штотыдзень ладзяцца ў Горадні.

Ірына Дарафейчук belsat.eu