Кожны з нас «У гарах на мяне наставілі аўтамат». Як пазбегчы праблемаў падчас адпачынку


Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечаны самым скандальным гісторыям, якія здарыліся з беларускімі турыстамі за мяжой.

Беларус Віктар Чыстоў нават не дапускаў, што падчас адпачынку ў Егіпце ў яго здарыцца інсульт. А блізкім давядзецца шукаць $ 20 тыс. на транспартаванне мужчыны ў Беларусь. Такая непад’ёмная сума намалявалася з-за дрэннай страхоўкі. Дачка Віктара Чыстова і страхавы эксперт Дар’я Мароз абмяркоўваюць, што можа прадугледзіць кожны з нас, каб не трапіць у падобную сітуацыю.

Гэтае выданне – лайфкак для беларускіх турыстаў. У ім сабраны самыя скандальныя гісторыі, якія адбываліся з беларусамі ў замежных адпачынках.

  • У грузінскіх гарах на мяне наставілі аўтамат, – апавядае сваю гісторыю турыстка Настасся Васільчук.
  • Турэцкі кіроўца спрабаваў дамагацца, калі я вандравала аўтаспынам па Турцыі, – кажа мэнэджарка праектаў з Менску Карына Сітнік.
  • Я ледзь не патануў з-за так званага зваротнага цячэння ў акіяне. Веды, як дзейнічаць у крытычнай сітуацыі, уратавалі мяне, – папярэджвае айцішнік Антон Марчанка.

Што здарылася з беларусам, які замест басейна нырнуў у бетон? Пра гэтыя і пра многія іншыя выпадкі глядзіце ў выпуску «Адпачынак пераўтварыўся ў кашмар» ад ток-шоу «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары