У Еўропу з аглядкай на Крэмль. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Беларусь з Еўразвязам плануе падпісаць дамову родам з эпохі Савецкага саюзу, а Лукашэнка аглядаецца на Маскву перад самітам «Усходняга партнёрства», на які яго запрасілі ўпершыню ў гісторыі.

Спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў павісла ў паветры, а грамадскія арганізацыі адчуваюць дэфіцыт дапамогі. Усё таму, што ў Еўразвяза ёсць больш сур’ёзныя праблемы, чымся рэжым Лукашэнкі. Каментуюць Арсен Сівіцкі, Анна Дынэр і Улад Вялічка.

Беларусь не галоўная праблема Еўразвязу на ўсходзе

Андрэс Гэркель, былы эстонскі дакладчык па Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, у інтэрв’ю Ганне Русінавай раскажа чаму кіраўніка Беларусі запрасілі ў Брусель і ці вырашыць гэта праблемы Еўрапейскага звязу.

Венскае вакно ў Еўразвяз

Зэбаст’ян Курц сустракаўся з Лукашэнкам двойчы а цяпер ён стане канцлерам Аўстрыі. Ці стане ён адвакатам Беларусі на Захадзе? Вольга Жарнасек аналізуе аўстрыйска-беларускія сувязі. Каментуюць палітолаг Андрэй Ягораў і эканаміст Леанід Заіка.

Касцюшка наш і ваш

Гісторык Анатоль Трафімчык, аўтар кнігі «Касцюшка наш слаўны» у інтэрв’ю Змітру Міцкевічу распавядзе пра тое, што трэба рабіць каб генерал быў героям нашым і вашым.

Правал Саакашвілі ці новы Майдан

Руслан Шошын пашукае адказу на пытанне ці пратэст Саакашвілі ў Кіеве праваліўся ці ва Украіне пачынаецца гарачая восень. Каментуюць украінскія палітыкі ды эксперты.