Кожны з нас «У дзіцячы садок ездзім за 90 км!»


У ток-шоу «Кожны з нас» маладыя сем’і расказваюць пра свае войны з аддзеламі адукацыі.

Каб адвезці дзіця ў садок, жыхарка Пухавіцкага раёну Настасся Кухарэнка пераадольвае дыстанцыю 90 км. Разам з дзіцем яна штодня траціць на дарогу блізу 4 гадзін.

«Мы вымушаныя. У іншых садках, геаграфічна больш блізкіх, няма роднай мовы», – уздыхае спадарыня Настасся.

Беларусь адметная не толькі лясамі і азёрамі, гэта рэдкая краіна на планеце, дзе дагэтуль існуе дыскрымінацыя роднай мовы, якая з’яўляецца дзяржаўнай. І сітуацыя з садкамі гэта ілюструе.

«Вы так позна ў нас сталі на чаргу, што ў вас шанцаў увогуле ў нашы сады мала трапіць, не тое што ў беларускамоўныя», – кажа адмысловец аддзелу адукацыі бацьку 10-месячнага дзіцяці. Маніпулятыўная пагроза трапляе на відэа.

Сітуацыя б’е па самасвядомасці маладых беларусаў, бо незразумела, каго такія чыноўніцы імкнуцца выхаваць – бязродных «сабакаў» ці патрыётаў. Але ці варта бацькам увязвацца ў вайну з чынавенствам за беларускамоўныя групкі?

«Варта. Каб нашы дзеці не ехалі гінуць у Сірыю ці Абхазію», – рэзюмуе кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.

Пра ўсё гэта ў новым выпуску народнага ток-шоу «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары