Аўтаспынам па Беларусі У чым сакрэт росквіту Альшанаў?


У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы адправіліся паглядзець на альшанскае дзіва. Альшаны – самая вялікая вёска ў нашай краіне і адна з нешматлікіх, чыя колькасць насельніцтва не падае, а расце. Там будуюцца новыя дамы, пракладаюцца дарогі, моладзь ездзіць на сваіх машынах, ля кожнай хаты стаяць велічэзныя парнікі, а на альшанскі аптовы рынак прыязджаюць з усяго СНД, каб закупіць мясцовых агуркоў.

У чым сакрэт росквіту Альшанаў? І ці лёгка яно даецца? Пра гэта даведаемся ў саміх жыхароў.

На другі дзень вандроўкі наведаем край ганчароў, які знаходзіцца зусім побач з Альшанамі, – гэта вёска Гарадная на Століншчыне. Там пагутарым з ганчаром новага пакалення Аляксандрам Аўчыннікавым, чыя гісторыя жыцця не пакінула нас абыякавымі.

Каментары