У Бразіліі трываюць пратэсты супраць карупцыі


«Я спадзяюся, што імпічмент прыпыніцца. Бо, калі гэтага не адбудзецца, мы будзем выходзіць на вуліцы, пакуль дэмакратыя не пераможа, гэта несправядліва. Гэтая знічка – сімвал таго, што дэмакратыя не памерла», – заяўляе Ізабэле Кардозу на праўрадавай дэманстрацыі.

Разам з тым у Бразіліі прайшлі і антыўрадавыя пратэсты. Стомленыя ад палітычнага крызісу ды найвялікшай за апошнія дзесяцігоддзі эканамічнай рэцэсіі, грамадзяне патрабуюць змены кіраўніцтва краіны.«Не існуе больш карумпаванай партыі, чымся кіроўная Партыя працоўных. Гэта самая карумпаваная структура з усіх, што я бачыў у жыцці. Мне 70 гадоў, і няма большай карупцыі, чым тут», – кажа юрыст Леанарду Журдану, удзельнік антыўрадавага пратэсту.Прэзідэнта Бразіліі Дыўму Русэф абвінавачваюць у парушэнні падатковага заканадаўства і маніпуляцыі інфармацыяй аб дэфіцыце бюджэту дзеля падвышэння ўласнага рэйтынгу. Лідарка краіны адмаўляе віну і закідае апанентам палітычнае махлярства.Лола Бурыева, «Белсат»