У большасці беларусаў не стае грошай нават на абутак


Як выжываюць беларусы, нягледзячы на статыстыку, і колькі людзей жыве ў дабрабыце?

Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі прааналізаваў, колькі беларусаў належыць да якой сацыяльнай групы, і што можа дазволіць сабе кожная з гэтых груп. Апынулася, што 20% нашых суайчыннікаў жывуць на мяжы галечы. 60% жа беларусаў могуць называцца «сярэднім класам».

«Але ў нашай краіне словазлучэнне «сярэдні клас» варта браць у двукоссе, бо да сваіх цёзак з багатых краінаў ён не падобны, проста прытуліўся паміж беднымі ды багатымі», – кажа Міхал Залескі.

Прадстаўнікі тога самага сярэдняга класу могуць набыць сабе ежу, шкарпэткі, адзенне ў сэканд-хэндзе. А вось на зімовыя боты, паліто, пыласос ім трэба ашчаджаць ці браць крэдыт.

«Кожны соты грамадзянін, адна сям’я з сотні, могуць сабе дазволіць набываць усё ім неабходнае ў той час, калі яно спатрэбілася. Астатнія могуць назіраць іхныя шыкоўныя аўтамабілі і дахі іхных палацыкаў за высокімі платамі», – дадае Міхал Залескі.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам: