У беларускіх школах Каліноўскага выкінулі на сметнік гісторыі?


З прыходам малодшага Лукашэнкі ў школу і з’яўленнем міністра Карпенкі павялічылася дзяржаўная ўвага да адукацыі. Усе чакалі рэформаў, а атрымалі вырашэнне адукацыйных пытанняў на сямейным савеце кіраўніка дзяржавы.

Госць нашай сённяшняй студыі Аляксандр Луцэвіч – вядомы рэпетытар па гісторыі Беларусі і грамадазнаўству, які лічыць, што шмат з гэткіх змяненняў проста бессэнсоўны.

«Паламалі і склеілі скотчам, плюс забралі ў 11-класнікаў час ад падрыхтоўкі да ЦТ». Разам з тым уздымем балючае пытанне датычна змяненняў у адукацыйнай праграме, у тым ліку, як прыбіраюць з курсу гісторыі Беларусі вядомыя «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага.

У той час калі ў суседняй дзяржаве знайшлі ягоныя парэшткі. Пра гэтыя і іншыя пытанні адукацыі Беларусі глядзіце ў сённяшняй Размове.

belsat.eu