У беларускіх лясах здымаюць трылер пра ваўкалакаў з японскім і французскім акторамі


Цягам лета праходзяць здымкі новага незалежнага беларускага фільма.

Кіруе працэсам каманда з трох чалавек, для якіх гэта дэбют у поўнамэтражным кіно. У фільме здымаецца інтэрнацыянальная каманда – так вымагае сцэнарная задума. Як для японскага, так і французскага актораў – гэта таксама дэбют у вялікім кіно. Габрыэль і Кента вучацца ў Менску, таму добра разумеюць па-беларуску і па-расейску. Ролі дзвюх сябровак Паліны і Марыі, у якую ўласна і закахаўся француз, згулялі маладыя беларускія акторкі.

Фільм «Упыры» фінансуе незалежная прадʼюсарская кампанія «Наша кіно». Назву мяркуецца змяніць, каб перадаць глыбейшы сэнс. Новы варыянт – «Край». Прэм’ера беларускага слэшара запланаваная на 22 лістапада.