Кожны з нас У Беларусі школьнікаў вучаць па сістэме Радзівілаў


Плюсы і мінусы хатняй адукацыі – у ток-шоу «Кожны з нас».

У некаторых звычайных магілёўскіх школах дзяцей навучаюць па індывідуальнай сістэме Радзівілаў. Практыка пачалася з таго, што бацькі папрасілі адкрыць класы з беларускай мовай навучання. У выніку, у тых класах аказалася ўсяго па некалькі вучняў. Гісторыі гэтых семʼяў гучаць у праграме.

Таксама падчас праграмы выказваюцца маці пецярых дзяцей Ганна Харланчук-Южакова і бацька трох дзяцей Кірыл Будкевіч. Яны выступаюць за навучанне па індывідуальным плане па-за будынкам школы. Аўтарытэтныя настаўнікі пераконваюць бацькоў, што ў такім выпадку дзеці не змогуць прыстасавацца да жыцця. Дыскусія перарастае ў адкрытае супрацьстаянне на мяжы скандалу.

Якія схаваныя магчымасці можна атрымаць ад беларускіх школ? Як на справе атрымаць адукацыю сусветнага ўзроўню? Пра ўсё гэта – у выпуску «Кожны з нас: хатняя адукацыя».

Каментары