У Беларусі можа пачацца антыміліцэйскі майдан


Пасля шэрагу скандальных гісторыяў з удзелам праваахоўных органаў у Беларусі быў створаны грамадскі Камітэт супраць міліцэйскага і судовага беззаконня.

Складзена адмысловая петыцыя да кіраўніка МУС Ігара Шуневіча з патрабаваннем навесці парадак у органах унутраных справаў, а калі ён не здольны на гэта – сысці ў адстаўку.

«Нам патрэбная новая міліцыя», – кажа праваабаронца і былы следчы Алег Волчак. Бо яна выконвае функцыю перадусім «ахоўнікаў улады».

Той самы АМАП, па ягоных словах, выглядае не на праваахоўную структуру, а на карную. Ён дэскрыдытаваў сябе – і варты быць распушчаным, як «Беркут» ва Украіне.

Асаблівае бязмежжа творыцца ў рэгіёнах, кажа Волчак. На ягоную думку, у Беларусі Майдан можа пачацца якраз з малых гарадоў.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».