У Беларусі – дзясяткі вынаходніцтваў. Чаму яны не трапляюць у масавую вытворчасць?


Людзі ёсць – няма сістэмы. У Беларусі кожны год патэнтуюць дзясяткі вынаходніцтваў. Але адзінкі з іх трапляюць у кола агляду дзяржавы.

Сяргей Гальцаў страціў далонь падчас службы ў войску. Амаль праз 30 гадоў яго сын падарыў яму механічны пратэз для рукі, аналагаў якому ў Беларусі няма. Малады чалавек прыдумаў яго сам, калі даведаўся, што замовіць прыстасаванне за мяжой каштуе 25 тысяч еўра.

Нягледзячы на тое, што беларускае заканадаўства дае магчымасці вынаходнікам прасоўваць свае прадукты, патрэбныя шмат каму вынаходніцтвы не даходзяць да патэнцыйных спажывальнікаў. Чаму? Пра гэта ў студыі «Людскіх справаў» разважаюць экс-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вайтовіч і патэнтны павераны Валеры Самцоў.