Гарачы каментар У Беларусі думаюць, як «распілаваць» крэдыт ад Росатаму


Паводле намесніка прэм’ер-міністра Уладзіміра Сямашкі, пасля запуску Астравецкай АЭС урад будзе намагацца зніжаць тарыфы на электраэнергію для рэальнага сектару эканомікі – хаця б да 10-ці цэнтаў за кілават. Сёння гэта 11 цэнтаў. Амаль год таму, 30 траўня 2017, той самы Сямашка гаварыў пра планы знізіць гэтыя тарыфы ажно на 30 %. Гэта ў 3,4 разоў больш, чым абяцае цяпер.

«Выдаткі на АЭС вельмі непразрыстыя. Калі нам гаварылі, што яна каштуе $ 10 млрд, не так даўно былі заявы ўрадоўцаў, якія сказалі, што асвоілі толькі $ 2,5 млрд. Можна сказаць, што цяпер не самы лепшы час для будаўніцтва АЭС, таму што, напрыклад у Амерыцы планавалі тры станцыі і праекты адклалі. У сувязі з нізкімі коштамі на газ і вялікімі перспектывамі сланца-вуглевадародаў яны палічылі, што гэта пакуль нерэнтабельна», – кажа эканамічны аглядальнік «Белсату» Станіслаў Івашкевіч.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары