Тыгр «Тэатру Ч»: на сцэне пасля забароны


«Як нам стала вядома, паступіў званок з Міністэрства культуры на конт таго, што ў нас на прэмʼеры былі «не тыя гледачы», а менавіта Някляеў і Статкевіч, таму нельга паказваць такі спектакль у афіцыйнай установе».

Няглядзечы на вялізныя высілкі, укладзеныя ў пастаноўку паводле п’есы Славомірa Мрожэкa. Ставіў спектакль польскі рэжысёр Дар’юш Езерскі. Такія міжнародныя праекты выводзяць беларускі тэатр на еўрапейскі ўзровень, таму забарона абсурдная ўдвая. Гэтак лічыць Андрэй Курэйчык, які стаяў каля вытокаў «Тэатру Ч».АНДРЭЙ КУРЭЙЧЫК, РЭЖЫСЁР, СЦЭНАРЫСТ:

«У ХХІ ст., калі ў тэатр можа набыць квіток абсалютна любы чалавек, прыйсці і паглядзець спектакль, незалежна ад таго, якой ён палітычнай арыентацыі, якую партыю прадстаўляе – такія выпадкі проста недапушчальныя, за мяжою добра і зла».

У «Тэатры Ч» фільтраваць гледачоў не збіраюцца і надалей. Урэшце, у абсурднай забароне спектаклю ў жанры тэатру абсурду адсочваецца нават пэўная іронія.Іншыя тэмы: На прэзентацыі кнігі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі» Ірына Дубянецкая ды Алесь Смалянчук распавялі пра міфалагізацыю вобраза паўстанца. Галоўная кніжная падзея Беларусі пройдзе без удзелу Святланы Алексіевіч. У ЗША на аўкцыёне прададуць валасы Джона Ленана.МВ, belsat.eu