Тутэйшыя: самая нацыянальная кропка Менску


У 1980-ыя гады помнік прароку беларускага адраджэння, песняру беларускай нацыі Янку Купалу, што ў самым цэнтры Менску, стаў асабліва прыцягальным для адраджэнцаў найноўшага часу.Пазней тут вельмі часта выступала беларуская апазіцыя. Каля помніку прамаўлялі Васіль Быкаў, Зянон Пазняк ды іншыя. І менавіта тут міліцыя вельмі часта разганяла мітынгі. Але пачалося ўсё напачатку васьмідзесятых гадоў. У сакавіку 1983-га ля помніку моладзь гукала вясну, а першая лістапада 1987 года маладыя літаратары-нонканфармісты зладзілі адзначэнне традыцыйна народнага абраду Дзяды. І прыдалі гэтаму абраду палітычную форму мітынга-рэквіем.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]