Цыганкоў: Касмічны кангрэс у Беларусі? Улады хапаюцца за ўсе магчымасці папіярыцца


Беларусь гасцінная на ўсіх кірунках. Імпрэзы спартовыя, музычныя, а цяпер – і касмічная.

Гэтакую касмічную ініцыятыву выказаў прадстаўнік Нацыянальнае Акадэміі навук Сяргей Залаты. Нашая краіна гатовая ў 2018 годзе прыняць Міжнародны касмічны кангрэс.

Рашэнне яшчэ не прынятае, але ідэю падтрымалі беларускія касманаўты. Імпрэзы такога ўзроўню нашая краіна ўжо прымала і мае досвед. У 2014 годзе мы былі ў цэнтры спартовага жыцця ў часе чэмпіянату свету па хакеі. Цяпер складзеная супольная заяўка на правядзенне чарговага чэмпіянату ў 2021 годзе разам з Латвіяй. Рашэнне чакаецца 19-га траўня. А ўжо ў 2019-м краіна прыме Еўрапейскія гульні. Штогод адбываецца фестываль у Віцебску «Славянскі базар». Усё гэта прывабна. Але і дорага. У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў, які выказаўся пра жаданне ўладаў правесці Міжнародны касмічны кангрэс.

«Мне падаецца, што галоўнае – гэта гучная назва і шырокамасштабнае мерапрыемства. Беларускія ўлады, што называецца, «за цаной не пастаяць», каб правесці штосьці такое гучнае ў сваёй краіне, не звяртаючы асаблівай увагі на матэрыяльныя выдаткі. Любая магчымасць папіярыцца, паказаць Беларусь як высокаразвітую ці навукова развітую краіну ў сённяшніх беларускіх уладаў не так часта зʼяўляецца. Таму натуральна, што яны хапаюцца за такія магчымасці», – заявіў Віталь Цыганкоў.

Больш – у відэа вышэй.

Чытайце таксама: