«Цягнуць час». Губарэвіч патлумачыў, чаму ўлады не дазволілі святкаванне Дня волі


Ну што ж, арганізатары сёлетняга Дня Волі ў Менску скарацца не збіраюцца. Ужо заўтра замест адхіленай яны плануюць падаць паўторную заяўку на правядзенне масавай акцыі ў цэнтры сталіцы.

Дзень Волі 25 сакавіка сёлета мае адбыцца ў традыцыйным фармаце. Удзельнікі акцыі збіраюцца на пляцоўцы каля Акадэміі навук, пасля чаго адбываецца шэсце па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы. А вось традыцыйнага мітынгу сёлета не плануецца. У склад арганізатараў мерапрыемства ўвайшлі ўдзельнікі правацэнтрысцкай кааліцыі: Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, хрысціянскія дэмакраты, Абʼяднаная грамадзянская партыя і Рух салідарнасці «Разам». У «Гарачым каментары» – старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Іх ліст выглядае ўвогуле як нейкае глупства, таму што заявілі пра тое, што «не ўсе дакументы былі данесеныя», хаця гэта не так. Я думаю, што гэта проста спроба пацягнуць час, бо ўсё было пададзена своечасова. Мы нават скарысталіся большым тэрмінам, аднеслі за тры месяцы да правядзення акцыі, каб была магчымасць больш дэтальна падрыхтавацца да мерапрыемства і каб у выпадку неабходнасці правесці перамовы з чыноўнікамі Менгарвыканкаму», – заявіў Юрась Губарэвіч.

Чытайце таксама: