Катастрофа расейскага аэробуса: цьмяная трагедыя


«Відавочна, што мы гэтага не кантралюем. Толькі Расея і Егіпет могуць даць адказ на гэтае пытанне. Нашыя высновы выводзяцца толькі з той інфармацыі, якая ў нас ёсць».

І Масква, і Каір дагэтуль, прынамсі афіцыйна, працягваюць настойваць на тым, што прычынаю трагедыі была тэхнічная непаладка лайнера. Пры гэтым, паводле крыніцаў агенцтва «Reuters», улады гэтых краінаў нават не адказалі на прапанову дапамогі ад Федэральнага бюро расследаванняў ЗША. Тым ужо цяпер у небе Шарм-эш-Шэйху, адкуль вылецеў расейскі лайнер, няма летакоў большасці авіякампаніяў свету. Для горада-курорту – гэта катастрофа.Адзін з мясцовых жыхароў, які трымае пляжную каварню, у роспачы:

«Гэты расейскі лятак ударыў і па нас. Яны яшчэ не абвесцілі вынікі расследавання, а мы ўжо адчулі наступствы. Гэткія трагедыі адбываюцца і ў іншых месцах – чаму туды не перастаюць лятаць самалёты?»

Пасля забароны рэйсаў у Егіпет расейскі ўрад абмяркуе магчымасці адмены авіязлучэння і з іншымі краінамі свету ў выпадку з’яўлення гэткай сітуацыі. На момант адмены палётаў на егіпецкіх курортах было каля васьмідзесяці тысяч расейцаў. Дваццаць пяць тысяч ужо вярнуліся дадому летакамі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Расеі.Усевалад Шлыкаў, «Белсат»